Знайсці
17.05.2022 / 14:08

У чатырох абласцях упершыню па афіцыйнай статыстыцы ўпалі рэальныя даходы насельніцтва

У Беларусі працягвае запавольвацца рост рэальных даходаў насельніцтва. Гэты паказчык у першым квартале вырас на сціплыя 0,2% да аналагічнага перыяду 2021-га, вынікае са звестак Белстата. І калі ў цэлым па краіне рэальныя даходы насельніцтва знаходзяцца ў плюсе, то ў чатырох абласцях яны ўпалі. Гэта звязана з ростам інфляцыі. На гэтым фоне беларусы дзясяты месяц запар больш актыўна здаюць валюту ў абменнікі, чым купляюць, паведамляе Zerkalo.io.

Рэальныя даходы насельніцтва ў першым квартале ўпалі ў Магілёўскай вобласці — на 2,5% да аналагічнага перыяду 2021-га, у Віцебскай — на 2,1%, у Гродзенскай — на 0,9%, а таксама ў Брэсцкай — на 0,8%. У Мінску гэты паказчык вырас на 2,2%, у Гомельскай вобласці — на 0,2%, а ў Мінскай вобласці — на 0,1%. Падзенне рэальных даходаў насельніцтва ў асобных рэгіёнах адбылося ўпершыню за апошнія 5 гадоў.

Для параўнання: у першым квартале 2021-га рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 2,8%, 2020-га-на 7,3%, 2019-га — на 7,2%, 2018-га — на 7,8%. У апошні раз падзенне гэтага паказчыка ў першым квартале было ў 2017 годзе, тады зніжэнне склала 1,7%.

Прэм'ер-міністр Беларусі напярэдадні заявіў, што ў краіне няма падзення рэальных даходаў насельніцтва, а дзяржавай своечасова выконваюцца ўсе сацыяльныя абавязацельствы, а «эканоміка Беларусі цяпер адчувае сябе цалкам выдатна».

«Тым не менш мы разумеем, што патрэбная будзе вельмі сур'ёзная праца для таго, каб не даць сітуацыі пагоршыцца і, па меншай меры, выйсці на тыя ж параметры працы, якія былі ў мінулым годзе да ўвядзення гэтага сур'ёзнага санкцыйнага пакета», — сказаў прэм'ер-міністр.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,5%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамога, стыпендыі і іншыя) — 22,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,1%, вынікае са звестак Белстата.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31