Знайсці
17.05.2022 / 14:28

Зяленскі і Шольц: Дыпламатычнае ўрэгуляванне магчымае толькі пасля вываду войскаў РФ

Канцлер ФРГ Олаф Шольц і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па тэлефоне абмеркавалі ваенную і гуманітарную сітуацыю ва Украіне, паведамляе Deutsche Welle.

«Яны прыйшлі да высновы, што дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту шляхам перамоваў паміж Украінай і Расіяй запатрабуе неадкладнага спынення баявых дзеянняў з боку Расіі і вываду расійскіх войскаў з Украіны», — заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфэн Хебештрайт.

Па меркаванні Шольца, палітыкі таксама абмяняліся думкамі пра магчымасці падтрымкі Украіны і дамовіліся заставацца ў цесным кантакце.

У сваю чаргу Зяленскі назваў перамовы з Шольцам «прадуктыўнымі».

«Абмеркавалі сітуацыю на фронце, працяг ціску на РФ, узмацненне жорсткасці санкцый, перспектывы дасягнення міру. Цэнім падтрымку Нямеччыны, у тым ліку абаронную. Разлічваем на далейшае садзейнічанне Нямеччыны на шляху Украіны да паўнапраўнага сяброўства ў ЕС», — напісаў ён у Твітары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31