Знайсці
21.05.2022 / 12:25

Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам

5 мая на амерыканскім канале НВО Max адбылася прэм’ера міні-серыяла «Лесвіца» (The Staircase) з зорным Колінам Фёртам. Фільм распавядае пра сапраўдныя падзеі 20-гадовай даўніны, калі ў ЗША расследавалі трагедыю ў сям'і вядомага пісьменніка Майкла Петэрсана.

Усе кадры з серыяла: kinonews.ru

З таго самага часу, як Майкл Петэрсан знайшоў сваю жонку ўнізе лесвіцы ў іх дома (ці штурхнуў яе туды), ва ўсіх, хто ведае гэтую гісторыю, заставалася адно пытанне — гэта забойства ці не?

Частка кінематаграфістаў схілялася да гэтага меркавання. Лаўрэат «Оскара», дакументаліст Жан-Ксав’ер дэ Лестрад быў заінтрыгаваны ідэяй прасачыць за чарговай мутнай справай у амерыканскім судзе і пачаў здымаць фільм пра падзеі вакол Петэрсана раней, чым у 2003 годзе над пісьменнікам пачаўся працэс, піша Wall Street Journal.

Увагу Лестрада, як і ўвагу стваральніка цяперашняй «Лесвіцы», прыцягнулі адны і тыя ж моманты гэтай гісторыі — тыя, што не маюць нічога супольнага з правасуддзем і, тым не менш, уплываюць на вынікі шмат якіх судоў па гучных справах. Гэта палітыка, асвятленне справы ў прэсе і персаналіі.

Знакаміты Колін Фёрт, які звычайна грае больш прыемных персанажаў, тут увасабляе асобу, да якой цяжка адчуць прыязнасць. Петэрсан, якога ён нам паказвае, эгаістычны і двудушны, а на яго пераслед уплываюць два фактары. Першы з іх — бісэксуальнасць пісьменніка, а другі — тое, што за 20 гадоў да смерці цяперашняй жонкі Кэтлін ён знайшоў іншую жанчыну ўнізе іншай лесвіцы, і зноў ён быў апошнім, хто бачыў яе жывой. Магчыма, гэтыя аспекты жыцця Петэрсана ніяк не звязаныя са смерцю Кэтлін, але ж яны не дадаюць яму станоўчасці ў вачах суда.

Гэта складаная справа, якая заслугоўвае ўсіх васьмі серый серыяла. Будзьце ўпэўненыя — вам будзе над чым паламаць галаву. Не толькі над суплётамі дэтэктыўнай гісторыі, але і над выгінамі генеалагічнага дрэва сям’і Петэрсанаў.

Глядзіце самі: падчас свайго першага шлюбу Петэрсан жыў у Германіі, дзе яны з мінулай жонкай блізка сябравалі з суседзямі і іх дочкамі. Потым раптоўна памёр бацька суседскага сямейства, а пазней і яго жонка — меркавана, што ад анеўрызмы, але насамрэч яе знайшлі ўнізе лесвіцы з разбітай галавой пасля вячэры з Петэрсанам. Пасля трагедыі Петэрсаны, у якіх было двое ўласных сыноў, узялі да сябе дачок суседзяў, але потым хутка разышліся. Тады Майкл Петэрсан завязаў адносіны з Кэтлін, у якой тады ўжо было дзіця ад першага шлюбу.

Колін Фёрт і Тоні Калет (выканаўца ролі Кэтлін) проста геніяльна граюць свае ролі закаханых сужэнцаў, якія могуць ненавідзець адзін аднаго. Не менш якасна дэманструе сябе Кален Мос у ролі пракурора Джэймса Хардзіна і Паркер Поўзі ў ролі яго асістэнткі Фрэды Блэк. Але ж іх праца не дае канчатковага адказу на пытанне пра тое, ці была гісторыя Кэтлін Петэрсан забойствам — напэўна, гэты адказ кожны глядач мусіць шукаць сам.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB —7,5/10,

Rotten Tomatoes — 94%.

Што паглядзець. «Кульгавыя коні» — незвычайны брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў

Фільм тыдня: «Камон Камон». Кранальная чорна-белая драма з геніяльным Хаакінам Феніксам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31