Знайсці
22.05.2022 / 22:32

Палеадыета: ці сапраўды карысная адна з самых папулярных дыетаў сучаснасці

Есці быццам пячорны чалавек. Ці карысна гэта? Вось меркаванне дыетолага.

Што такое палеадыета?

Палеадыета, або дыета каменнага веку, грунтуецца на гіпотэзе пра тое, што страўнік чалавека не мяняўся больш за 9 тысяч гадоў.

Не так даўно яна была найбольш папулярнай дыетай у Google, паводле звестак навукоўцаў.

Аснову дыеты складаюць прадукты без штучных узмацняльнікаў смаку і якія не прайшлі глыбокай перапрацоўкі. Скажам, мяса, а не кілбаса, гародніна, а не кансервы. Такім чынам, у рацыён уваходзяць:

  • мяса,
  • рыба,
  • яйкі,
  • спецыі,
  • арэхі, семкі і іншае насенне,
  • садавіна,
  • грыбы,
  • гародніна.

Таксама неабмежавана можна ўжываць ваду. Час ад часу — кубачак кавы ці гарбаты. Дазволены нават алкаголь: да двух бакалаў віна, 350 мл піва або 100 грамаў моцнага алкаголю.

Палеадыета не абмяжоўвае колькасць страваў, памер порцыяў ці колькасць ежы.

Пры гэтым забаронена ўжываць малочныя прадукты, салодкае, бабовыя, алей і ежу са штучнымі дадаткамі.

Звычайна ўваход у дыету складаецца з трох этапаў. На кожным з іх мы скарачаем колькасць прыёмаў ежы, падчас якіх дазваляем сабе ўсе прадукты па-за патрабаваннямі дыеты. Першыя чатыры тыдні — да трох на тыдзень, яшчэ праз чатыры — да двух, а яшчэ праз чатыры — да аднаго.

Ці карысная такая дыета?

Нягледзячы на папулярнасць, такі спосаб харчавання прыдатны далёка не для ўсіх, — расказала парталу Onet клінічны дыетолаг Раксана Шрода.

Асноўны недахоп дыеты ў тым, што ў рацыёне больш за ўсё тлушчоў — 30—35%. Далей ідуць 20—35% бялкоў і толькі каля 25% вугляводаў. Гэтага недастаткова для жыўлення мозга і мышцаў.

Палеадыета сабрала шмат негатыўных водгукаў. Такія дыеты часта прыцягваюць людзей, якія мяркуюць, што чым менш ты ясі, тым хутчэй скінеш вагу. Але пасля сканчэння дыеты, людзі звычайна зноўку набіраюць вагу, бо пачынаюць пераядаць тых прадуктаў, якія былі забароненыя.

Таксама, кажа Шрода, такі дэфіцыт вугляводаў можа выклікаць праблемы са зваротам цукру — аж да цукровага дыябету. Высокае ўтрыманне насычаных тлушчаў у мясе падвышае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Таксама яна можа выклікаць інсулінарэзістэнтнасць, асабліва ў людзей, якія разглядаюць дыету як спосаб скінуць лішнюю вагу, а пасля вярнуцца да старога харчавання пасля дыеты.

— Каб развеяць міфы, звязаныя з «дыетай каменнага чалавека»: яна можна быць добрым рашэннем для людзей з ужо існуючымі парушэннямі абмену цукру. Але тады гэта мусіць быць пастаянным шляхам харчавання, а не рашэннем толькі на месяц, — расказала дыетолаг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31