Знайсці
17.05.2022 / 20:32РусŁacБел

Барэль: Расійскія страты — гэта рэкорд 

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль паведаміў, што, паводле ягоных звестак, Расея нясе ва Украіне проста велізарныя страты, паведамляе Бі-бі-сі. «Я б не адважыўся выказаць здагадку, як доўга Расея яшчэ зможа ўпарціцца, — сказаў Барэль журналістам у Бруселі. — Калі гэта праўда, што Расія з пачатку вайны страціла 15% сваіх вайскоўцаў, то гэта сусветны рэкорд па стратах для арміі, якая зрабіла ўварванне ў краіну».

Барэль таксама запэўніў, што Еўразвяз не дазволіць Украіне застацца без рыштунку, неабходнага ёй для абароны ад расійскай агрэсіі.

Расійскае кіраўніцтва не паведамляе пра страты свайго асабовага складу і тэхнікі. Апошні раз Мінабароны Расіі адрапартавала пра страты 25 сакавіка, паведаміўшы пра гібель 1351 вайскоўца.

Паводле звестак украінскага генштаба, Расія з моманту ўварвання страціла больш за 26 тысяч чалавек асабовага складу. 

У спісах дакументальна пацверджаных стратаў расійскіх вайскоўцаў — два генералы, 16 палкоўнікаў (уключаючы аднаго капітана першага рангу), 37 падпалкоўнікаў, 67 маёраў і 321 афіцэр у званні ад малодшага лейтэнанта да капітана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера