Знайсці
17.05.2022 / 21:32РусŁacБел

Беларускія спартсмены хочуць выступаць за Казахстан, але туды бяруць не ўсіх 

Казахстанскім камандам па алімпійскіх відах спорту ўжо паступаюць запыты ад атлетаў з Беларусі і Расіі аб змене грамадзянства. Пра гэта ў каментары для сайта Zakon.kz заявіў старшыня Камітэта па справах фізкультуры і спорту Міністэрства спорту Казахстана Самат Ергаліеў.

Некаторыя беларусы і расіяне не супраць выступаць пад гэтым сцягам. Фота: Фэйсбук

Прычына такога жадання — на паверхні. У сувязі з удзелам абедзвюх краін у агрэсіі супраць Украіны беларусы і расіяне адхіленыя ад большасці міжнародных спаборніцтваў. Таму праз Казахстан яны спрабуюць вярнуцца ў вялікі спорт.

«З Расіі і Беларусі прапановы паступаюць. Але ў цэлым адносна прыёму гэтых спартсменаў у нашы нацыянальныя каманды магу сказаць — не, у нас ёсць пэўныя мэты. Па прыярытэтных відах спорту, такіх, як бокс, розныя віды барацьбы, мы легіянераў не увогуле не бяром.

А па відах спорту, якія развітыя не так добра, як прыярытэтныя, для легіянераў ставім пэўныя мэты — даць магутны штуршок для развіцця гэтага віду спорту», — заявіў казахстанскі чыноўнік.

І дадаў, што «пакуль з тых, хто хоча да нас перайсці, няма спартсменаў высокага класа, якія маюць медалі алімпіяд, чэмпіянатаў свету, хто ўжо паказаў сябе на сусветнай арэне».

У той жа час Ергаліеў выступіў за кропкавую натуралізацыю і запрашэнне замежных трэнераў:

«Замежны спецыяліст прыходзіць са сваёй праграмай, Нашы трэнеры пераймаюць у яго досвед, веды. Потым ужываюць іх у падрыхтоўцы — у сваёй трэнерскай працы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930