Знайсці
17.05.2022 / 23:29

Bloomberg: Турцыя выставіла шэраг патрабаванняў за дазвол Фінляндыі і Швецыі на далучэнне да НАТА

Кіраўніцтва Турцыі выставіла НАТА шэраг умоў, пры якіх яно гатовае пагадзіцца на ўступленне ў альянс Швецыі і Фінляндыі. Поўны спіс патрабаванняў публікуе Bloomberg са спасылкай на трох турэцкіх чыноўнікаў.

Сярод гэтых патрабаванняў — зняцце санкцый з Упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі (SSB) за куплю расійскіх зенітна-ракетных сістэм С-400. Яны былі ўведзеныя год таму.

Таксама Анкара патрабуе адмены эмбарга на пастаўкі зброі і вяртання ў праграму знішчальнікаў F-35, а таксама зацвярджэння новага пакета закупак знішчальнікаў F-16.

Акрамя таго, улады Турцыі хочуць, каб Швецыя і Фінляндыя прызналі Рабочую партыю Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй і адмовіліся ад надання прытулку яе актывістам.

Для ўступлення ў НАТА Швецыі і Фінляндыі, якія днямі падалі афіцыйныя заяўкі, усе 30 удзельнікаў альянсу павінны іх падтрымаць. І перашкоды збіраецца чыніць толькі Турцыя. 

Зрэшты, у Дзярждэпартаменце ЗША ўпэўненыя, што ўнутры NATO захаваецца кансенсус з нагоды прыняцця Швецыі і Фінляндыі. Пры гэтым у ведамстве заявілі, што Турцыя не вылучала ніякіх дадатковых умоў.

Чытайце таксама: 

Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

Прыём Фінляндыі і Швецыі ў НАТА: Эрдаган хоча на гэтым згуляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31