Знайсці
18.05.2022 / 08:27РусŁacБел

Расійскага гімнаста, які выйшаў з літарай Z на майцы, дыскваліфікавалі на год

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) на год дыскваліфікавала расійскага гімнаста Івана Куляка, які падчас этапу Кубка свету ў горадзе Доха ў сакавіку гэтага года з'явіўся на цырымоніі ўзнагароджання ў спартыўнай форме з літарай Z, якая стала сімвалам вайны Расіі супраць Украіны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Фота: topspb.tv

Куляк заваяваў бронзу ў фінале турніру па паралельных брусах, пры гэтым золата ў гэтай катэгорыі атрымаў спартсмен з Украіны Ілля Коўтун. Падчас уручэння медалёў Куляк стаяў побач з ім.

Пасля гэтага FIG пачала расследаванне, у выніку якога прыняла пастанову забараніць Куляку выступу на год. Праз вайну расійскія гімнасты і так пазбаўленыя права выступаць на міжнародных турнірах, якія праводзяцца пад эгідай FIG.

Таму ў заяве Федэрацыі сказана: «Калі ахоўныя меры, якія забараняюць расійскім атлетам выступаць, усё яшчэ будуць дзейнічаць 17 мая 2023 года, дыскваліфікацыя будзе працягвацца і скончыцца праз шэсць месяцаў пасля скасавання вышэйзгаданых захадаў».

20-гадовы Куляк таксама павінен вярнуць прызавыя грошы ў памеры 500 швейцарскіх франкаў (каля 500 даляраў ЗША) і пакрыць частку судовых выдаткаў на суму 2 тыс. швейцарскіх франкаў.

Пры гэтым FIG палічыла, што кіраўнік расійскай дэлегацыі на турніры Валянціна Радзівоненка і трэнер Ігар Калабушкін правілы Федэрацыі не парушылі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930