Знайсці
18.05.2022 / 09:46РусŁacБел

Фінляндыя і Швецыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг прыняў 18 мая ў Бруселі ў паслоў Фінляндыі і Швецыі заяўкі на членства гэтых краін у альянсе.

Фота: SwedenNato / Twitter

Абедзве краіны вырашылі адмовіцца ад нейтральнага статусу і далучыцца да вайсковага альянсу на фоне расійскага ўварвання ва Украіну.

Для ўступлення ў блок новага члена неабходнае аднагалоснае адабрэнне ўсіх саюзнікаў.

У выпадку станоўчага рашэння працэдура ратыфікацыі, па розных ацэнках, можа заняць каля года.

Паводле Bloomberg, Турцыя ўжо выставіла шэраг патрабаванняў за свой дазвол Фінляндыі і Швецыі на далучэнне да НАТА. Сярод гэтых патрабаванняў — зняцце санкцый з Упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі (SSB) за куплю расійскіх зенітна-ракетных сістэм С-400, адмена эмбарга на пастаўкі зброі і вяртанне ў праграму знішчальнікаў F-35, а таксама зацвярджэнне новага пакета закупак знішчальнікаў F-16. Акрамя таго, улады Турцыі хочуць, каб Швецыя і Фінляндыя прызналі Рабочую партыю Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй і адмовіліся ад надання прытулку яе актывістам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера