Знайсці
18.05.2022 / 11:00РусŁacБел

На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй

Цяпер дызельнае паліва ў краіне каштуе не больш за 2,34 рубля. Збіраюцца ж яго прадаваць на запраўках у памежных раёнах па 3,58 рубля.

Гэта максімальная цана, якую ўсталёўвае «Белнафтахім», сеткі АЗС могуць прадаваць танней (напрыклад, падчас акцый), але гэта здараецца рэдка. А вось каб было даражэй — такое складана ўявіць. Але сёння на некаторых станцыях з'явілася аб'ява: з 19 мая будуць прадаваць ДТ па 3,58 рубля, піша Onliner.by.

Чаму так? Нядаўна працягнулі бязвіз — аж да канца года. Вядома, што замежнікі едуць у тым ліку па паліва: у нас яно таннейшае. Таксама ўспомнім, што Беларусь увяла забарону на ўезд грузавых аўто, зарэгістраваных у Еўрасаюзе. Было вызначана некалькі месцаў, куды дазволена рухацца такім грузавікам для перачэпкі. Усе яны знаходзяцца ў памежжы. І вось заканамернае развіццё падзей — цэны на дызель на АЗС у памежжы павысяць. Спецыяльна для прыезджых. Вось пруф:

У паперы гаворыцца аб нейкім ДТ-Л-К5 ECO. Відавочна, гаворка пра паліва са спецыяльнымі прысадкамі. Заяўляюць проста: гэта паліва прызначанае для вялікагрузнага транспарту рэзідэнтаў ЕС. Кіроўцам, якія звыкліся да ўнутраных цэн, прапануюць адправіцца на іншую запраўку. Цэны ўступаюць у сілу на выбраных станцыях з 19 мая.

І гэта не адзінкавая аб'ява. Падобны дакумент выявілі і жыхары Брэста на АЗС-10 (непадалёк ад пункта пропуску «Казловічы», выезд з горада).

У першай улётцы ёсць спасылка на пастанову Саўміна №276. У ёй сапраўды згадваецца пытанне паліва: «Устанавіць «што на некаторых АЗС пры ажыццяўленні рознічнага гандлю нафтапрадуктамі спажыўцам рэалізуюцца аўтамабільныя бензіны ўсіх марак, а таксама дызельнае паліва выключна маркі ДТ-Л-К5, гатунак С, ЕСО, або ДТ-З-К5, гатунак F, ECO, або ДТ-З-К5, клас 0, ECO, або ДТ-З-К5, клас 2, ЕСО вытворчасці ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» або ААТ «Нафтан»».

У дакуменце можна знайсці і пералік АЗС. Эканомным дызелістам варта аб'язджаць іх: заправіць стандартны бак у 40 літраў абыдзецца крыху больш за 143 рублі.

3,58 беларускага рубля — гэта па актуальным на дзень публікацыі ўнутраным курсе 1,4 даляра. У Літве літр дызеля каштуе $1,889, у Польшчы — 1,67, у Латвіі — 1,999, у Чэхіі — 1,951, у Нямеччыне — 2,171 (усе звесткі на 9 мая).

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930