Знайсці
18.05.2022 / 19:47

«Заводзяць у асобны кабінет і правяраюць тэлефоны». Што адбываецца на беларускіх НПЗ, дзе аб'ёмы вытворчасці скараціліся больш як удвая

«Наша Ніва» разбіралася, якая сітуацыя назіраецца на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Пільна сочаць за сябрамі незалежных прафсаюзаў

На беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах узмацніўся ціск на супрацоўнікаў. Больш за ўсё ўвагі цяпер надаюць не тым, хто пазалетась падпісваўся за новыя выбары, а былым сябрам незалежных прафсаюзаў.

«Цяпер у першую чаргу сочаць за тымі, хто быў членам прафсаюза, а таксама за тымі супрацоўнікамі, якія раней былі асуджаныя па «народным» артыкуле 23.34, але да гэтага часу засталіся працаваць на заводзе. Гэтым займаюцца супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі, працу якіх курыруе КДБ.

Пасля затрымання кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў яны зноў сталі больш актыўнымі. Забіраюць людзей проста з працоўных месцаў», — кажа Аляксандр Сакалоў, прадстаўнік «Рабочага руху».

Па словах Сакалова, «падазроных» работнікаў заводзяць у асобны кабінет, дзе ў іх правяраюць тэлефоны, а таксама даюць падпісаць фіктыўны дакумент, дзе тыя абавязваюцца не ўступаць і не прымаць удзел у якіх-небудзь «экстрэмісцкіх» арганізацыях.

На працоўным месцы можна размаўляць толькі пра працу

«Але есць меры, якія распаўсюджваюцца на ўсіх супрацоўнікаў. Напрыклад, ім раздаюць «дакументы», дзе трэба азнаёміцца з тым, што на працоўным месцы нельга абмяркоўваць якія-небудзь тэмы і пытанні, якія не датычацца працоўнага працэсу», — адзначае суразмоўца.

Таксама ў «Рабочым руху» пацвердзілі той факт, што на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах моцна знізілася загрузка.

«Аб'ёмы вытворчасці скараціліся больш, чым на палову. На кожным НПЗ ёсць па дзве АВТ устаноўкі — цяпер на кожным з іх працуе толькі адна і то на мінімальнай магутнасці.

Перыядычна запускаюць каткрэкінг і спадарожныя ўстаноўкі. Пасля вытворчасці пэўнага аб'ёму прадукцыі іх зноў спыняюць, паколькі ў абсталявання ёсць пэўны мінімум магутнасці, на якой яно можа функцыянаваць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Улады баяцца страйкаў

Скарачэнне прадукцыйнасці з-за санкцый і адсутнасці рынку збыту непазбежна прыводзіць да зніжэння заробкаў, што ў сваю чаргу павышае незадаволенасць сярод супрацоўнікаў. На думку Аляксандра Сакалова, асцярогі таго, што скарачэнне заробкаў можа прывесці да страйкаў, і ёсць асноўнай прычынай, чаму ўлады ўзяліся за незалежныя прафсаюзы і іх членаў.

«Цалкам лагічна, што ўлады менавіта гэтага і баяцца. Арганізаваць і абвясціць страйк можа толькі прафсаюз. Праўладныя прафсаюзы рабіць гэтага дакладна не стануць, таму ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў і іх членаў», — лічыць Сакалоў.

Чытайце таксама: 

Лукашэнка падпісаў расстрэльныя папраўкі за «замах на тэрарызм». Інтэрпрэтацыя таго, што такое «тэрарызм», вельмі шырокая

У Брэсце адбыўся самы хуткі суд над «карагоднікамі». Лёс дваіх абвінавачаных вырашылі менш чым за гадзіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
43
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31