Знайсці
18.05.2022 / 17:20РусŁacБел

У Гродне да трох гадоў калоніі асудзілі Андрэя Ражкова

У Гродзенскім абласным судзе 5 траўня да трох гадоў калоніі асудзілі 50-гадовага Андрэя Ражкова. У чым канкрэтна абвінавачвалі мужчыну, пакуль невядома, але судзілі яго па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх судзілі Ражкова: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 364 (пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 (абраза суддзі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Вядома, што пад вартай Андрэя Ражкова ўтрымліваюць з 17 лістапада 2021 года.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930