Знайсці
18.05.2022 / 17:55

Двое беларусаў спрабавалі ўвезці ў Польшчу тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт

Беларусы спрабавалі на двух аўтамабілях правезці амаль тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт у Польшчу. Ім пагражаюць крымінальныя артыкулы і вялікія штрафы. Пра гэта паведаміла Падляская мытна-падатковая служба.

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

Супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы непадалёк ад польска-беларускай мяжы спынілі для праверкі два аўтамабілі. Машыны былі з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Падчас дэталёвага агляду аўто высветлілася, што ў іх знаходзіцца дзясятак схованак з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

У машыне Opel, якой кіраваў 33-гадовы беларус, кантрабанду схавалі ў багажніку, пад заднімі сядзеннямі і ў тунэлі рычага пераключэння перадач.

42-гадовы кіроўца Mercedes схаваў кантрабандныя цыгарэты пад бамперам, у масляным паддоне і калектары рухавіка.

Усяго ў дзвюх машынах супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы знайшлі амаль 1000 пачкаў беларускіх цыгарэт. У дачыненні да кіроўцаў распачалі крымінальныя справы. Тавар быў выняты, кантрабандыстам пагражаюць вялікія штрафы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
Ха-ха
3
Ого
Сумна
2
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31