Знайсці
18.05.2022 / 19:06

Турцыя заблакавала перамовы аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заблакаваў перамовы аб уступленні ў НАТА Швецыі і Фінляндыі, паведамляе Financial Times. Амбасадары НАТА сустрэліся ў сераду для пачатку перамоваў аб прыняцці Швецыі і Фінляндыі ў альянс, але Турцыя заблакавала галасаванне, паведамляе крыніца выдання.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган

Гэта дае падставы меркаваць, што першы этап разгляду заявак скандынаўскіх краін не завершыцца на працягу аднаго-двух тыдняў, як планаваў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Турэцкі чыноўнік пацвердзіў FT, што Турцыя заблакавала працэс, але падкрэсліў, што Анкара не выключае ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА, калі будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці.

Раней стала вядома, што Турцыя вылучыла некалькі патрабаванняў для далучэння Швецыі і Фінляндыі да НАТА. У прыватнасці, яна патрабуе зняцця эмбарга на пастаўкі зброі, адмены санкцый за куплю расійскіх ЗРК С-400, а таксама настойвае, каб Фінляндыя і Швецыя прынялі меры супраць прыхільнікаў Рабочай партыі Курдыстана у сваіх краінах.

Сёння Эрдаган, выступаючы перад парламентам, раскрытыкаваў Швецыю і Фінляндыю за адмову экстрадаваць 30 чалавек, якіх Турцыя называе тэрарыстамі.

Чытайце таксама:

Bloomberg: Турцыя выставіла шэраг патрабаванняў за дазвол Фінляндыі і Швецыі на далучэнне да НАТА

Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

Прыём Фінляндыі і Швецыі ў НАТА: Эрдаган хоча на гэтым згуляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
3
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31