Знайсці
19.05.2022 / 09:53РусŁacБел

З 2023 года падаткавікі запусцяць «супербазу» даходаў насельніцтва

У Беларусі з 2023 года маюць намер запусціць «супербазу» даходаў насельніцтва. Яна прадугледжвае, што наймальнікі будуць прадастаўляць падаткавікам інфармацыю аб усіх даходах работнікаў. Даныя трэба будзе ўносіць у спецыяльную базу аб грашовых паступленнях фізасоб. Гэта прадугледжана абноўленым з 1 студзеня Падатковым кодэксам. У МПЗ расказалі падрабязнасці гэтага новаўвядзення, паведамляе Zerkalo.io.

З 1 студзеня 2023 года падатковыя агенты, гэта значыць наймальнікі, павінны будуць прадастаўляць падатковай інфармацыю аб усіх даходах работнікаў. Гаворка ў тым ліку пра ільготы і cумы падаходнага падатку з фізічных асоб. Выключэнне хочуць зрабіць толькі для даходаў ад выйгрышаў (вернутых незгуляных ставак), а таксама звестак, якія адносяцца да дзяржаўных сакрэтаў або банкаўскай таямніцы.

Такую інфармацыю наймальнікі будуць перадаваць у электронным выглядзе.

Zerkalo.io патэлефанавала на прамую тэлефонную лінію Міністэрства па падатках і зборах, яе праводзіў кіраўнік ведамства Сяргей Налівайка. Міністр сярод іншага растлумачыў, для чаго ўводзяць так званую «супербазу» даходаў насельніцтва, якой інфармацыі цяпер не хапае падатковай, каб суадносіць даходы і выдаткі насельніцтва.

— База даходаў фізічных асоб — гэта дадатковы плюс для законапаслухмянага грамадзяніна, які легальна працуе. На сёння і так у нас дастаткова крыніц, з якіх мы атрымліваем інфармацыю. Але тым не менш ёсць моманты, якія мы не бачым. І нам даводзіцца ў грамадзяніна часам удакладняць — растлумачыў Сяргей Налівайка. — Умоўна кажучы, мы бачым у грамадзяніна набыццё нерухомасці, але не бачым даходаў, па базах іх няма. Пачынаем высвятляць, а чалавек кажа, што атрымаў дывідэнды, нешта яшчэ. Пачынаем усё гэта правяраць, і высвятляецца, што мы чалавека дарма патурбавалі, скажам так.

Якая цяпер ёсць інфармацыя ў падаткавікоў па даходах насельніцтва

Міністэрства па падатках і зборах ужо вядзе базу даных уліку даходаў фізічных асоб. Сярод іншага ў іх ёсць інфармацыя па адлічэннях у ФСАН, пра пенсіі, дапамогу, стыпендыі, бальнічныя, пераводы з-за мяжы і многія іншыя выплаты. Гэтая інфармацыя паступае ў Міністэрства па падатках і зборах для базы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку даходаў фізічных асоб.

Па словах міністра, «калі ўвядзецца гэтая база, то мяркуецца, што там без усялякіх прабелаў, без усялякіх выключэнняў будзе ўся інфармацыя агрэгаваная».

— Будзе крыху інакш будавацца сама праца ўзаемадзеяння з інфармацыйнымі рэсурсамі. Калі цяпер, дапусцім, мы львіную долю інфармацыі атрымліваем ад Фонду сацыяльнай абароны, і тое, там не ўзровень заработнай платы, а мы бачым суму адлічэнняў у фонд заработнай платы, і ўжо зваротным чыслом прыкідваем, які заробак. То тут наймальнік будзе ўносіць усе прыбыткі. Тым больш, што ў нас ёсць такія выпадкі, калі даход выплачваецца ў натуральнай форме, ён таксама будзе адлюстроўвацца. І тыя ж выплаты дывідэндаў, яшчэ нейкія моманты. Усё гэта наймальнік будзе ўносіць у гэтую базу.

З іншых плюсаў «супербазы» даходаў міністр называе тое, што падатковая не будзе «па-пустому турбаваць насельніцтва».

— Мы стараемся так пабудаваць інфармацыйныя базы, каб лішні раз законапаслухмянага чалавека не тузаць. Таму тым, хто легальна працуе, абсалютна няма чаго баяцца. Яго гэта ніяк не закране. Наадварот, усе яго даходы, нават тыя, якія пакуль у базе не адлюстроўваюцца, яны будуць бачныя. Выдаткі мы і так бачым. Гэта будуць бачныя даходы. Для грамадзяніна тут абсалютна нічога не змяняецца, ніякіх асцярог не павінна выклікаць. Сам механізм супастаўлення даходаў і выдаткаў не зменіцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера