Знайсці
19.05.2022 / 11:41РусŁacБел

Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода

Іерэя Андрэя Ноздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы, вызвалілі ад пасады. Пра гэта ён сам паведаміў на сваёй старонцы ў Інстаграме. У пятніцу іерэй правядзе апошнюю службу.

і

Фота з інстаграма Андрэя Ноздрына

«У пятніцу ў 9:00 буду служыць апошнюю службу на Альшанцы. Усіх люблю і абдымаю», — напісаў ён.

Гродзенка Вольга Бондарава напісала на святара данос.

«Памятаеце бчб-папа Ноздрына, суграмадзяне, які спачатку быў за дзяржаўны пераварот, затым публікаваў нацысцкі гімн Арсенневай «Магутны Божа» ў выкананні гродзенскіх махляроў у рызах, рэпосціў экстрэмісцкую памыйніцу «Тутбай», а затым апусціўся да падтрымкі тэрарыстычнага рэжыму Украрэйха?» — напісала Бондарава.

Па яе заяве правялі праверку. Парушэнняў з боку Ноздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні здзяйснення экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.

Андрэй Ноздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, быў настаяцелем храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Мяркуючы па акаўнце ў Фэйсбуку, падтрымліваў Віктара Бабарыку. Выступаў супраць вайны ва Украіне, нагадвае hrodna.life. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера