Знайсці
19.05.2022 / 14:17

Суд над расійскім вайскоўцам ва Украіне: Я стрэліў, каб ад мяне адчапіліся

Абвінавачаны ў забойстве мірнага жыхара ў Сумскай вобласці расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын распавёў, што застрэліць мірнага жыхара яму загадаў прапаршчык і яшчэ адзін чалавек, які знаходзіўся разам з імі ў аўтамабілі.

Па словах Шышымарына, першапачаткова мірнага жыхара заўважылі прапаршчык і гэты пасажыр аўтамабіля, незнаёмы Шышымарыну. Прапаршчык убачыў, што прахожы Шэлепаў размаўляе па тэлефоне і сказаў Шышымарыну страляць.

Пасля гэтага да Шышымарына развярнуўся невядомы і пачаў крычаць, каб ён страляў, бо інакш яны апынуцца ў небяспецы.

Шышымарин стрэліў кароткай чаргой, цела ён не бачыў. Пасля гэтага невядомы стаў суцяшаць Шышымарына, каб ён не перажываў і сказаў, што ў першую чаргу трэба выратаваць сябе. Прапаршчык і невядомы пасажыр пры гэтым не былі непасрэднымі камандзірамі Шышымарына.

«Я не хацеў яго забіваць. Я стрэліў, каб ад мяне адсталі», — сказаў Шышымарын.

Пракуратура запатрабавала пажыццёвы тэрмін для Шышымарына

«Гэтая толькі адна з гісторый, якіх пасля 24 лютага вельмі шмат. Жонка засталася без мужа, а дзеці і ўнукі без бацькі і дзеда. Гэта справа павінна стаць паказальным. Наколькі шчыра каецца Шышымарын — гэта на меркаванне суда. Яго віна даказаная і без яго раскаяння», — заявіў прадстаўнік пракуратуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
30
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31