Знайсці
20.05.2022 / 13:43РусŁacБел

Мурашкі ў хаце? Дапаможа агурок

Калі ў кватэры заводзяццца мурашкі, вывесці іх няпроста, нават хіміяй. А вось просты агурок можа дапамагчы. Асабліва калі ён горкі.

Фота: pixabay.com

Мурашкі — надзвычайна карысныя істоты. Яны разносяць у лесе насенне, чым рассяваюць некаторыя расліны, яны таксама варушаць глебу і ачышчаюць траву і лес ад арганічных адкідаў, такіх, як рэшткі раслін ці мёртвых жывёлін. Але гэта ў лесе, а не ў хаце.

Мурашкі ў хаце — гэта мала таго, што непрыемна, яны яшчэ і пад'ядаюць ежу і пераносяць вірусы і бактэрыі. Добра, што ёсць просты і танны спосаб пазбавіцца іх.

Агурок дзейнічае як рэпелент — мурашкі ненавідзяць яго пах, прычым лепш за ўсё калі агурок горкі.

Проста нарэжце агурок на кавалкі ці зніміце з яго лупіну. Другі варыянт больш эфектыўны, бо менавіта ў верхнім слоі агурка знаходзіцца горкае рэчыва кукурбітацын, якое мурашкі проста ненавідзяць. Раскладзіце кавалкі агурка ці яго лупіну там, дзе часцей за ўсё бачыце мурашак.

Пах агурка будзе адпужвае мурашак і перабівае ім нюх. Адпаведна, яны страчваюць магчымасць камунікаваць паміж сабой. Больш за тое, агуркі таксама змяшчаюць рэчыва, якое дзейнічае на мурашак як атрута.

Завяў агурок — замяніце яго кавалкі на новыя.

Чытайце таксама:

Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера