Знайсці
19.05.2022 / 16:10РусŁacБел

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: што адбывалася на працэсе Аўтуховіча ў другі дзень

У гродзенскай турме працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча». У судзе пачалі зачытваць абвінавачванне. Агулам усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча».

Супрацоўніца дзяржаўнага выдання «СБ. Беларусь сегодня», якая прысутнічае на судзе, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка хадайнічала аб тым, каб вярнуць Аўтуховіча і Гундара на судовы працэс. Філатаў задаволіў хадайніцтва.

У судзе ад раніцы зачытваюць абвінавачванне Аўтуховічу. Людміла Гладкая публікуе некаторыя вытрымкі:

«Групоўка Аўтуховіча па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў рыхтавалася захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Для катаванняў, перадачы атрыманых у іх звестак».

Нагадаем, падзеі, у якіх вінавацяць фігурантаў, згодна з праваахоўнымі органамі, адбыліся ў кастрычніку 2020 года. 

Паводле абвінавачвання, Гундар разам з Аўтуховічам дапамагаў у аб'яднанні іх групоўкі з міжнароднай злачыннай арганізацыяй. Нібыта абвінавачаныя па нелегальным калідоры ездзілі ва Украіну, дзе мясцовыя спецслужбы прызначылі Аўтуховіча «кіраўніком іх ячэйкі на тэрыторыі Беларусі». Усё гэта, як перадае Гладкая, «стваралася менавіта для тэрактаў і захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Паводле абвінавачвання, ва Украіне восенню 2020 года па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны нібыта была створаная ўзброеная група. Яна павінна была дапамагчы групе Аўтуховіча ў гвалтоўным захопе ўлады. Пры гэтым адзначаецца, што не выключалася фізічнае знішчэнне Лукашэнкі. Па ўказанні спецслужбаў група Аўтуховіча стала «беларускай» ячэйкай міжнароднай злачыннай арганізацыі, якой кіраваў Аўтуховіч.

Абвінавачванне сцвярджае, што Аўтуховіч рыхтаваў тэракты і збіраў звесткі пра сілавікоў па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Акрамя гэтага, група нібыта планавала збор даных пра расійскіх вайскоўцаў, каб іх выкрасці і атрымаць інфармацыю пра задачы, планы і размяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі. Гэтыя даныя, па версіі следства, Аўтуховіч перадаваў прадстаўнікам украінскіх спецслужбаў.

Вядома, што Аўтуховіча і Маёраву абвінавачваюць у стварэнні і адміністраванні тэлеграм-канала «ДаВолі!», дзе, паводле следства, публікавалася «экстрэмісцкая» інфармацыя, заклікі да пратэстаў і да гвалтоўнага захопу ўлады.

Чытайце таксама:

Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера