Знайсці
19.05.2022 / 22:08

Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа

Багдан — супрацоўнік аэрадромнай службы Гастомельскага аэрапорта, за які ішлі жорсткія баі на самым пачатку вайны. Тры тыдні ён разам з сям'ёй і суседзямі правёў у падвале свайго дома проста насупраць захопленага аэрапорта. Дом трапляў пад абстрэлы, яго займаў то чачэнскі АМАП, то Омскі дэсант, а ў сярэдзіне сакавіка ўсіх жыхароў сілком вывезлі ў Беларусь. «Медуза» апублікавала ўспаміны Багдана аб акупацыі.

Гастомель. Фота: AP

24 лютага каля абеду Багдан пачуў гул верталётаў.

«Я ўбачыў, што гэта верталёты з літарай V, зразумела, што не нашы. Мы з жонкай і дачкой пабеглі ў падвал, як і многія суседзі — набілася аж 40 чалавек. Калі апошні забягаў у падвал, яго літаральна занесла ўнутр выбухной хваляй. Снарад упаў проста перад нашым пад'ездам — абстрэл вёўся проста па жылым квартале».

У падвале было шмат пенсіянераў і маленькіх дзяцей, таму людзі вырашылі застацца там, а не ісці ў Бучу.

Увечары 25 лютага прыйшлі чачэнцы. Пра чачэнцаў Багдан адгукаецца добра. Яны, у асноўным, марадзёрылі і запісвалі відэа з падзякамі Кадыраву.

«Чачэнцы былі гаваркія, пачалі нам распавядаць, што прыйшлі нас абараняць па ўказанні Рамзана Ахматавіча Кадырава. Таму што раней — гэта такі парадокс у іх цікавы — у першую чачэнскую вайну ўкраінцы прыязджалі дапамагаць чачэнцам. У 1994 годзе ў Чачні [на баку Ічкерыі] ваяваў нацыяналіст Сашко Белы. І вось яны кажуць: «Мы ў вас нацыяналістаў шукаем, але вашы нацыяналісты нас абаранялі. Вось мы ваявалі раней з Расіяй, але цяпер мы ў міры жывём, цяпер наша Чачня яшчэ лепшай стала, мы ўсё адбудоўваем, у нас усё так вясёлкава, прыгожа. Мы вам паставім новага прэзідэнта — хутчэй за ўсё, [былога прэзідэнта Украіны Віктара] Януковіча, і будзе Украіна квітнець, а Зяленскі здасца праз два дні, яго там пасадзяць…»

Уціралі нам такія гісторыі, а потым дадалі, што нам яшчэ пашанцавала, што гэта яны да нас прыйшлі, а не расіяне. Казалі, што ў Грозным расійскі салдат, калі заходзіў у кватэру, перш за ўсё кідаў гранату. Тады пры гэтых зачыстках загінула вельмі шмат мірнага насельніцтва Грознага», — успамінае Багдан.

Чачэнцы прасядзелі ў Гастомелі да сярэдзіны сакавіка.

Гастомель, 4 красавіка 2022 года. Фота: AP

«Мяркуючы па тым, што яны прывозілі ўкраінскія тавары, чачэнцы займаліся ў асноўным тым, што ездзілі ў занятыя вёскі і там рабавалі крамы. А яшчэ адзін раз прыйшлі да нас запісваць відэа ў «падзяку» Рамзану Кадыраву».

Пасля чачэнцаў заехаў рускі спецназ. 

Потым іх змяніў дэсант з Омска.

«Гэтыя былі моцна дэмаралізаваныя абстрэламі: абмяркоўвалі паміж сабой, як можна хутчэй разарваць гэты кантракт, пракліналі Пуціна і ўсіх, хто даслаў іх на гэтую вайну», — кажа Багдан.

Людзі спадзяваліся, што іх будуць эвакуяваць або ў бок Кіева, або ў бок Корасценя. Але ім сказалі, што іх адвязуць у Беларусь. 

17 сакавіка а шостай раніцы ўсіх паднялі і тэрмінова пагрузілі ў аўтобусы. У першую чаргу ехалі сем'і з дзецьмі. І праз Барадзянку, Іванкаў, Чарнобыль людзей вывезлі ў Беларусь.

Беларусь

У Беларусі ўкраінцаў адправілі жыць у санаторый «Чонкі» каля Гомеля.

На другі дзень вывезеных людзей наведаў прадстаўнік санаторыя і сказаў: «Маё прозвішча Венгер, я сам з Чарнігава. Ведаю, да чаго ваша зладзейская ўлада давяла народ. Але вы ведайце, што Лукашэнка і Пуцін не спыняцца, пакуль не даб'юць да канца гэтую вашу зграю зладзейскую». Нам прапаноўвалі даць інтэрв'ю беларускаму ТБ.

Фота: chenki.by

Сярод пенсіянераў пачалі распаўсюджваць чуткі, што тых, каго вывезлі ў Беларусь, абвясцілі ва Украіне здраднікамі, многія паверылі, што дома іх чакае турма, і вырашылі застацца ў Беларусі».

Некаторыя спрабавалі выбрацца ў Еўрасаюз. Іх, па словах Багдана, не трымалі, але ўсяляк імкнуліся дэзарыентаваць у гэтым пытанні.

«Вы можаце ехаць, але вас там не прапусцяць на мяжы». Людзі з Чырвонага Крыжа Беларусі сцвярджалі, што мужчын-украінцаў з Беларусі ў Польшчу нібыта не прапускаюць. Да нас прыходзіў і нейкі прадстаўнік нібыта з ААН, паўтараў, што Польшча перапоўненая, там гуманітарная катастрофа, і раіў заставацца ў Беларусі», — распавядае Багдан.

Яму ўдалося захаваць ноўтбук — з самага пачатку схаваў у рэчах. У Беларусі нарэшце выйшлі ў інтэрнэт, звязаліся з роднымі.

«Праз калегу жонкі нас пазнаёмілі з мясцовымі валанцёрамі. Нам моцна дапамаглі, купілі тэлефон. Падказалі нам і нашым суседзям, як перасекчы мяжу. Атрымалася перавезці дзяўчыну з Нацгвардыі, якая была ў нашым падвале ўвесь гэты час», — кажа ён.

Цяпер Багдан у Эстоніі і чакае, калі зможа вярнуцца ва Украіну. «Не хутка, але мы верым у тое, што ў Расіі нешта памяняецца. Таму што пакуль у Расіі так, як ёсць, міру ў нас не будзе», — мяркуе ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
163
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
68
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31