Знайсці
19.05.2022 / 17:28РусŁacБел

У Полацку за абразу Лукашэнкі пракурор просіць два гады пазбаўлення волі

У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць жыхарку гарадскога пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву.

Яе вінавацяць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за зневажальны каментарый да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.

У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупы электраперадач, дрэвы, лаўкі на прыпынкі транспарту, асфальт.

Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930