Знайсці
19.05.2022 / 17:48

Былога канцлера ФРГ Герхарда Шродэра пазбавілі часткі прывілеяў з-за сувязяў з Расіяй

Бундэстаг пазбавіў былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра часткі прывілеяў, якімі пасля адстаўкі карыстаюцца кіраўнікі ўрада.

У прыватнасці, у Шродэра больш не будзе офіса ў парламенце і супрацоўнікаў, якія аплачваюцца за кошт бюджэту.

Як адзначае Bild, фармальнай прычынай такога рашэння было названа тое, што былы канцлер не выкарыстоўвае даступныя яму памяшканні і стаўкі супрацоўнікаў. Пры гэтым, піша выданне, дэпутаты бундэстага незадаволеныя цеснымі сувязямі Шродэра з Расіяй, яго нават абвінавачваюць у нанясенні шкоды рэпутацыі Нямеччыны на міжнароднай арэне.

Права на пенсію Шродэра пакуль не пазбавілі, хоць яго паплечнікі па сацыял-дэмакратычнай партыі і схіляюцца да такога варыянту. Таксама былому канцлеру па-ранейшаму будуць забяспечваць ахову.

Еўрапарламент амаль адначасова з пастановай аб пазбаўленні Шродэра часткі прывілеяў прагаласаваў за ўнясенне былога канцлера ФРГ у санкцыйны спіс. Санкцыі накладвае не Еўрапарламент, але, як піша Bild, адпаведная рэзалюцыя можа паўплываць на фармаванне санкцыйнага спісу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31