Знайсці
19.05.2022 / 18:55РусŁacБел

Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка

Брэсцкі гімназіст на перапынку вырашыў паказаць, як умее круціць «сонейка» на турніку. Усё скончылася трагічна: 17-гадовы хлопец зламаў пазваночнік. Пра гэта паведамілі «Мінск-Навіны» са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай. Пазней стала вядома, што хлопец памёр.

Фота ілюстрацыйнае

12 мая хлопец з двума аднакласнікамі на перапынку выйшаў на стадыён. Ён стаў разгойдвацца на турніку, каб паказаць, як умее круціцца на перакладзіне з выцягнутымі рукамі. Але ў пэўны момант не справіўся і сарваўся з турніка.

Упаў хлопец вельмі няўдала, галавой аб зямлю. У выніку ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы шыйных пазванкоў і розныя іншыя траўмы.

Яму прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, каб дакладна выявіць колькасць і ступень цяжкасці атрыманых траўмаў. Юнак быў у рэанімацыі пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх.

19 мая стала вядома, што хлопец памёр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
79
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930