Знайсці
19.05.2022 / 21:39РусŁacБел

Афіцыйна прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» і адну з кніг Анатоля Тараса

Абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, ён папоўніўся дзвюма кнігамі і трыма тэлеграм-каналамі. 

13 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу «Беларусь на распутье» (укладальнік і рэдактар Анатоль Тарас).

А 17 мая суд Мінскага раёна прысвоіў такі ж статус кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова. Прытым першыя вердыкты, што яна «экстрэмісцкая», адпаведнымі камісіямі вынесеныя ўжо больш за год таму, і за захаванне ды распаўсюд гэтага выдання людзі караліся. Але ў суда, каб гэта афіцыйна аформіць, рукі дайшлі, як выглядае, толькі цяпер. Між тым за гэты час выйшла ўжо і другое выданне — з новымі інтэрв'ю.

Таксама прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты «Беларусы ва Украіне-чат» і «План Б ЧАТ», а таксама тэлеграм-канал «Экономика Беларуси». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930