Знайсці
19.05.2022 / 22:15РусŁacБел

На мінскіх дамах збіраюцца паставіць 100 тысяч камер. Плаціць за назіранне за сабой маюць самі людзі

На дамах у Мінску плануюць усталяваць каля 100 тысяч камер для відэаназірання. Пра гэта заявіў начальнік групы па працы з ключавымі кліентамі філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Віктар Канюшык.

Фота ілюстрацыйнае

«У Мінску 6,4 тысячы шматкватэрных жылых дамоў, з іх 1,8 тысячы ў той ці іншай ступені абсталяваныя відэаназіраннем. Мы падлічылі, што для забеспячэння усяго шматкватэрнага жылога фонду сістэмамі відэаназірання ў дастатковым аб'ёме патрабуецца 100 тысяч камер», — перадаюць яго словы «Мінск-Навіны». 

«Белтэлекам» гатовы ўсталяваць камеры за свой кошт, а жыхары за гэта будуць плаціць абаненцкую плату — арыенціровачна 2,3 рубля з кватэры ў месяц.

Захоўвацца на серверы запісы будуць не менш за 30 дзён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
34
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930