Знайсці
20.05.2022 / 08:07РусŁacБел

Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам года па версіі чытачоў Time

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам 2022 года па версіі чытачоў часопіса Time.

«Калі ў лютым расійскія войскі пачалі поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, Зяленскі, комік, які не меў палітычнага досведу да абрання прэзідэнтам Украіны ў 2019 годзе, выйшаў на сусветную арэну і згуртаваў лідараў для падтрымкі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Зяленскі набраў больш за 3,3 мільёна галасоў і заняў першае месца з 5% галасоў.

На другім месцы — Ілан Маск з 3,5% галасоў. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заняў трэцяе месца з 3,4% галасоў. Чацвёртае месца атрымалі медыкі, якія дапамагаюць свеце змагацца з каранавірусам. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заняў пятае месца ў рэйтынгу самых уплывовых людзей года па версіі чытачоў выдання, ён сабраў 3,1% галасоў.

Фінальны спіс самых уплывовых людзей 2022 года будзе апублікаваны 23 мая, у ім могуць быць змены, бо рэдактары выдання яшчэ не галасавалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера