Знайсці
20.05.2022 / 08:37РусŁacБел

Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, пракурор запытаў яшчэ паўтара года

У судзе Лідскага раёна прайшоў разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Ён адбываў тэрмін у пяць гадоў зняволення па мінскай «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер па тых падзеях яму выставілі абвінавачванне па трох артыкулах КК: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Па новых абвінавачваннях пракурор запрасіў для палітвязня яшчэ 1,5 года калоніі. 

Віну Арцём прызнаў, але растлумачыў, што на прыпынках маляваў БЧБ-сцягі, каб «людзі не забывалі».

«Вядома, ён не чакаў, што запытаюць тэрмін, проста збялеў, калі абвінаваўца заявіў. Але выгляду не падаў.

З каледжа прыйшоў ліст, патрабуюць пакрыць сродкі, выдаткаваныя на яго навучанне, бо не адпрацаваў два гады. Сын вучыўся на павышаную стыпендыю, быў прафоргам групы, усюды на добрым рахунку. Сёння зачытвалі характарыстыку з месца працы, вельмі добра адгукаюцца пра яго», — распавяла маці Арцёма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930