Знайсці
20.05.2022 / 09:08

G7 можа ўвесці парог цэн на расійскую нафту

Міністры фінансаў і кіраўнікі ЦБ краін Вялікай сямёркі не змаглі ў чацвер прыйсці да агульнага меркавання па характары патэнцыйных абмежаванняў на імпарт расійскай нафты. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўніца Мінфіна ЗША Джанэт Елен па выніках першага дня двухдзённай сустрэчы, якая праходзіць у Нямеччыне.

Паводле яе слоў, амерыканскі бок зрабіў прапанову аб увядзенні пошлін на імпарт расійскай нафты, каб абмежаваць даходы Масквы, захаваўшы пры гэтым аб'ём паставак энерганосьбітаў з Расіі. Пры гэтым прадстаўнікі еўрапейскіх краін дамагаліся ўвядзення паэтапнага эмбарга да канца года.

На думку Елен, атрымальнікі расійскай нафты могуць дасягнуць дамоўленасці, згодна з якой не будуць закупляць паліва па цэнах, вышэйшых за пэўны ўзровень. Яна лічыць, што такая ініцыятыва будзе паспяховай, калі да яе далучацца як мага больш краін.

Аднак канчатковага рашэння пакуль няма.

«Нічога на самай справе не выкрышталізавалася ў якасці відавочнай стратэгіі», — прыводзіць словы міністра агенцтва Reuters.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30