20.05.2022 / 10:26
 
У Польшчы мінімальны заробак падымуць да 3500 злотых
Павышэнне будзе адбывацца ў два этапы.
Урад Польшчы разглядае павышэнне мінімальнага заробку з пачатку 2023 года да 3350 злотых, а з ліпеня — да 3500 злотых (1970 рублёў у эквіваленце), — паведаміла міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг на пасяджэнні Рады па сацыяльным дыялогу ў чацвер.
Канчатковая прапанова ўрада аб павышэнні мінімальнай заработнай платы ў 2023 годзе стане вядомая не пазней за 15 чэрвеня.
Цяпер мінімалка ў Польшчы складае 3010 злотых (гэта каля 1700 рублёў).
У Беларусі памер мінімальнага заробку на пачатку года складаў 457 рублёў. У сакавіку ён быў праіндэксаваны да 479 рублёў 83 капеек.

4



1


Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера