Знайсці
21.05.2022 / 12:01РусŁacБел

Санкцыі на калій здымаць можна, але на ўмовах экспарту праз гандлёвы дом, які будзе кантралявацца Ціханоўскай — незвычайнае меркаванне 

ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі супраць беларускага калію ў абмен на транзіт украінскага зерня ў порт Клайпеды. Штаб Ціханоўскай супраць. Але ў гэтай задачы магло б быць крэатыўнае рашэнне, якое б наблізіла Беларусь да круглага стала ўладаў і апазіцыі, піша чытач «Нашай Нівы» Міканор Патоцкі. 

Загрузка вагонаў калійнымі ўгнаеннямі. Фота: «Беларуськалій»

Рэальнасць такая, што нават Пуцін яшчэ не навучыўся пастаўляць газ па паветры адразу на заводы ў Баварыі, для транзіту яму даводзіцца карыстацца тэрыторыяй ворага — Украіны. 

Гэта тая рэальнасць, у якой жыве Расія: акно для паставак яе стратэгічнай сыравіны ў Еўропу — гэта Украіна. 

Няма прычын думаць, што такія ж умовы працы нельга навязваць і Мінску.

Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і выцісканне соцень тысяч грамадзян за мяжу стварыла абставіны, пры якіх эміграцыйныя цэнтры сталі легітымным голасам Беларусі.

Калій — не персанальная маёмасць Лукашэнкі, гэта скарб народу. 

Калі свет хоча дазволіць Лукашэнку паўгода прадаваць калій, то хай, але толькі праз гандлёвы дом, які кантралюецца Ціханоўскай. Суадносіны доляў і размеркаванне прыбыткаў можна абмяркоўваць, гэта і дасць падставы для перамоваў паміж дэмакратамі і лукашэнкаўцамі. 

Што зробіць з калійнымі грашыма рэжым ясна — выкарыстае іх для працягнення палітычнага жыцця Лукашэнкі.

Але, будучы цалкам шчырымі перад сабой, ягонаму палітычнаму жыццю, пакуль за спінай Пуцін, і так нічога не пагражае. Рэпрэсіі не спыняюцца і без калійных прыбыткаў, і на ракетныя комплексы грошай хапае. 

У той жа час сотні тысяч беларусаў са скалечанымі лёсамі таксама патрабуюць дапамогі. Грошы трэба беларускім СМІ, навуцы, культуры — без усяго гэтага нацыя не можа захавацца, а лукашысты ўнутры краіны ўсё гэта або занядбалі, або проста знішчаюць, ва ўгоду сваім кароткатэрміновым інтарэсам. Беларускі бізнэс таксама патрабуе інвестыцый — прытым што ўсё больш прадпрымальнікаў выводзяць свае бізнэсы за мяжу. Вось на што трацілася б тая частка грошай ад беларускага калію, якая б ішла ў Гандлёвы дом Ціханоўскай. Гэта будзе шанец паказаць дэмакратам, што яны могуць празрыста і эфектыўна размяркоўваць рэсурсы. 

Ідэя продажу калію праз Ціханоўскую — гэта win-win-win. Захад атрымлівае маральнае права на зняцце санкцый (любы гандаль з Лукашэнкам грамадская думка інакш асудзіць), Лукашэнка атрымлівае зняцце санкцый, грамадства атрымлівае сваю долю. Вы скажаце, што гэта нерэалістычная ідэя. Але без такіх ідэй out-of-the-box не абысціся, каб вывесці нашу нацыю з тупіка і наблізіць рэальныя перамовы ўлады і апазіцыі, дамоўны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
12
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930