Знайсці
20.05.2022 / 14:27

У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых год таму лётчыкаў ФОТА

У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў-герояў Беларусі маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Адкрыццё мемарыяла прымеркавалі да гадавіны трагедыі. Удзел у адкрыцці ўзяў міністр абароны Віктар Хрэнін.

«Адкручваючы назад падзеі таго дня, аналізуючы дзеянні Андрэя і Мікіты, я не раз задаваўся пытаннем, а ці маглі яны паступіць інакш? Не. Не маглі. Яны занадта моцна шанавалі гонар афіцэра і жыццё людзей, якіх яны абаранялі. Іх выбар — гэта выбар герояў і сапраўдных мужчын», — сказаў Віктар Хрэнін.

19 мая 2021 года падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту разбіўся самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Лётчыкі, камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, загінулі.

Паводле паведамленняў Мінабароны, яны выявілі тэхнічную няспраўнасць, і адводзілі самалёт ад населенага пункта.

Фота Яна Гарбанюка, Мінабароны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30