Знайсці
20.05.2022 / 15:21

У Жодзіне сын следчага перадаў Nextа копію службовага дакумента. Бацьку звольнілі, а сына будуць судзіць

У студзені 2022 года сын следчага Жодзінскага гарадскога аддзела Следчага камітэта ўзяў у бацькі копію службовага дакумента і перадаў дакумент тэлеграм-каналу Nextа, які быў прызнаны экстрэмісцкім, а пазней — і тэрарыстычным фармаваннем.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны перадаў адміністратарам Telegram-канала Nexta копію службовага дакумента цэнтральнага апарата Следчага камітэта аб уключэнні cледчага Жодзінскага ГОСК у склад групы па расследаванні крымінальнай справы ў дачыненні да Франака Вячоркі, Рамана Пратасевіча і іншых асоб.

Неўзабаве хлопца і яго бацьку затрымалі. Праз некаторы час cледчага звольнілі з СК, а сына арыштавалі. Ён дагэтуль застаецца пад вартай, яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Генпракуратура ўжо перадала крымінальную справу ў суд.

Гаворка ідзе пра дакумент, які 16 студзеня апублікаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку Франак Вячорка. З яго вынікае, што Вячорка, а таксама Раман Пратасевіч, Антон Матолька і Сцяпан Пуціла абвінавачваюцца альбо падазраюцца па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, піша Zerkalo.io 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
6
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31