Знайсці
20.05.2022 / 18:09РусŁacБел

У Беларусі забаранілі расійскую «Храновіну»

У беларускага Дзяржстандарта ўзніклі прэтэнзіі да падліўкі з агародніны «Храновіна» і яшчэ некалькіх прыпраў расійскай вытворчасці. Іх забаронена ўвозіць у Беларусь і прадаваць да таго часу, пакуль не будуць ліквідаваныя парушэнні якасці.

Соус «Храновіна» канфіскаваны з абарачэння, бо ў ім выявілі перавышэнне канцэнтрацыі харчовых дабавак — кансервантаў бензойнай і сарбінавай кіслотаў (Е210 і Е200). У ведамстве паведамляецца, што іх утрыманне ў 1,86 раза перавысіла максімальны ўзровень.

Патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза, як аказалася, не адпавядаюць і іншыя прадукты вытворчасці пад брэндам «Стоевъ»: запраўка для курыцы і молатая чырвоная салодкая папрыка. У іх перавышанае ўтрыманне цвілі, а таксама выяўленыя бактэрыі групы кішачных палачак.

Імпарцёры і вытворцы, да якіх узніклі пытанні, могуць вярнуцца на рынак Беларусі, ліквідаваўшы парушэнні і даўшы доказы гэтага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера