Знайсці
20.05.2022 / 19:21РусŁacБел

Расія спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю

Расійская кампанія «Газпрам экспарт» прыпыніць пастаўкі газу фінскай кампаніі Gasum з 21 мая з-за адмовы апошняй плаціць у рублях. 20 мая «Газпрам экспарт» не атрымала плацёж за красавіцкія пастаўкі газу і прыняла рашэнне аб прыпыненні паставак да аплаты газу ў рублях, паведамляе прэс-служба «Газпрама». Але фіны не прападуць, яны загадзя падрыхтавалі альтэрнатыўныя варыянты. 

Пра адмову працаваць з рублямі фіны паведамілі загадзя. 17 мая Gasum праінфармаваў расійскі бок, што ён ініцыюе арбітражны разгляд у дачыненні да кантракту на пастаўку газу з ТАА «Газпрам экспарт», і заявіла, што не мае намеру аплачваць газ у рублях.

Gasum пацвердзіла, што атрымала ад расійскага боку апавяшчэнне аб прыпыненні паставак.

Кампанія мае намер пастаўляць газ сваім кліентам з іншых крыніц праз трубаправод Balticconnector, які злучае фінскія і эстонскія газавыя сеткі. Ён праходзіць ад эстонскага партовага горада Палдзіскі да муніцыпалітэта Інкоа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі і дае краіне доступ да латвійскіх сховішчаў прыроднага газу.

«Вельмі прыкра, што пастаўкі прыроднага газу паводле нашага кантракту будуць прыпыненыя. Але мы старанна рыхтаваліся да гэтага сцэнарыя, і калі з газатранспартнай сістэмай не будзе праблем, мы будзем здольныя забяспечваць газам усіх нашых кліентаў у наступныя месяцы», — заявіў кіраўнік кампаніі Міка Вільянен.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера