Знайсці
20.05.2022 / 20:14РусŁacБел

У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц

Бундэсрат ухваліў пакет дапамогі жыхарам Германіі ў сувязі з ростам цэнаў на энерганосьбіты з-за вайны, развязанай Расіяй ва Украіне. Цяпер на гарадскім транспарце і цягніках рэгіянальных ліній можна будзе ездзіць усяго за 9 еўра ў месяц. Танны праязны будзе дзейнічаць з 1 чэрвеня да канца лета 2022 года.

Па словах чыгуначнікаў, квіток за 9 еўра будзе дзейнічаць з першага па апошні дзень месяца. Таму калі купіць яго толькі ў сярэдзіне месяца, то выкарыстоўваць можна будзе толькі на працягу той паловы, якая засталася. Аднак можна набыць квіткі на ўсе тры месяцы адначасова з пачатку продажаў 23 мая. 

Тыя, у каго ўжо ёсць праязныя на месяц (а каштуюць яны звычайна дорага — напрыклад, у Франкфурце 94,50 Еўра), усё адно змогуць купіць новы білет. Пры гэтым ім вернуць грошы за ўжо наяўныя праязныя. Падобная ініцыятыва абыдзецца нямецкаму бюджэту прыкладна ў 2,5 млрд еўра.

Рэакцыя адносна гэтага неадназначная. Адныя палітыкі радуюцца і кажуць, што квіток павінен дзейнічаць па ўсёй краіне і даўжэй, чым тры месяцы: гэта ж так добра і для жыхароў, і для абароны клімату. Іншыя ж крытыкуюць бюракратычную цяганіну і асцерагаюцца, што з-за наплыву ахвотных танна падарожнічаць транспарт будзе перапоўнены. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930