Знайсці
20.05.2022 / 22:17РусŁacБел

Мінабароны Расіі адрапартавала пра захоп «Азоўсталі»

Пра тое, што апошнія абаронцы марыупальскай «Азоўсталі» склалі зброю, пішуць расійскія дзяржаўныя інфармагенцтвы са спасылкай на Мінабароны, пра гэта дакладзена і Пуціну. Паводле звестак Мінабароны, з «Азоўсталі» выйшлі 2439 украінскіх вайскоўцаў.

У падвалах на «Азоўсталі». Фота Дзмітрыя Казацкага

Таксама, па звестках расійскага Мінабароны, камандзір «Азова» быў вывезены з Марыупаля «на браняваным аўтамабілі»: маўляў, мясцовыя жыхары настолькі яго ненавідзяць, што хацелі з ім расправіцца.

За гадзіну да таго «Першы канал» паведамляў, што камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка здаўся ў палон.

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў: «Нашы вайскоўцы атрымалі сігнал, што яны маюць поўнае права выйсці і захаваць сваё жыццё». Паводле ягоных слоў і са слоў іншых украінскіх афіцыйных асоб, перамовы аб вяртанні ў Украіну тых, хто ваяваў на «Азоўсталі», працягваюцца штодня — у закрытым рэжыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера