Знайсці
21.05.2022 / 00:15РусŁacБел

Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў

Памежніка літоўскага прапускнога пункта «Райгардас» падазраюць у атрыманні хабараў. На след падазраванага літоўскія праваахоўнікі выйшлі пасля выяўлення некалькіх буйных партый тытунёвай кантрабанды ў легкавых аўтамабілях, піша сайт pogranec.by, спасылаючыся на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

16 мая ў пункце пропуску Райгардас спынілі тры аўтамабілі з беларускімі нумарамі: Nissan Almera, BMW X5 і Opel Zafira. Кіравалі імі беларусы. Падчас паглыбленага агляду ў легкавушках выявілі 3490 пачкаў кантрабандных цыгарэт марак «Фэст», «Мінск Капітал» і «НЗ Голд».

У той жа дзень у Каўнасе спынілі яшчэ два аўтамабілі, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі 28 і 33 гадоў — BMW X6 і Peugeot 3008. У іх выявілі 2531 пачак кантрабандных цыгарэт марак «Фэст»і «НЗ Голд».

Пасля гэтага сілавікі наведаліся да 24-гадовага памежніка. Паводле версіі праваахоўнікаў, падазраваны прымаў ад беларусаў грашовую ўзнагароду за дапамогу ў нелегальным увозе буйных партый цыгарэт у Літву.

У дачыненні да памежніка пачалі дасудовае расследаванне па факце хабарніцтва. Пасля допыту яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера