Знайсці
21.05.2022 / 09:40РусŁacБел

Літва з нядзелі не будзе атрымліваць газ, нафту і электрычнасць з Расіі

Аператар біржы Nord Pool прыняў пастанову не купляць расейскую электраэнэргію ў адзінага яе імпарцёра ў краінах Балтыі — групы Inter RAO.

Гэта значыць, што з нядзелі ў Літве не будзе ні расійскага газу, ні нафты, ні электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга. «Гэта вельмі важны крок не толькі на шляху Літвы да энергетычнай незалежнасці. Гэта выказванне нашай салідарнасці з ваюючай Украінай, мы не можам дазволіць, каб на нашы грошы фінансавалася расійская ваенная машына», — сказаў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.

Патрэбы Літвы ў газе забяспечваюцца за кошт тэрмінала ЗПГ у Клайпедзе, куды пастаўляюць газ з ЗША, у электрычнасці — за кошт мясцовай электрычнасці і імпарту з краін ЕС праз існуючыя злучэнні са Швецыяй, Латвіяй і Польшчай, завод Orlen Lietuva адмовіўся ад расійскага газу месяц таму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930