Знайсці
21.05.2022 / 10:31РусŁacБел

Падаляк: Вайна ва Украіне уваходзіць у фінальную фазу

«Пытанне, колькі часу яна зойме», — мяркуе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Фота AP

«Мы цяпер уваходзім у фінальную фазу, пытанне — колькі часу яна будзе займаць. Яна можа зацягнуцца трошкі, бо расіяне, пры ўсіх голасных заявах, сканцэнтравалі рэшткі сваіх рэсурсаў і хочуць перайсці ў так званую пазіцыйную вайну», — адзначыў ён.

Як падкрэсліў Падаляк, Расія хоча перайсці ў зацяжную фазу вайны, але Украіне гэта вельмі нявыгадна.

«Украіне трэба дэблакаваць усе нашы вобласці, уключаючы Данецкую і Луганскую. Украіне трэба выгнаць усіх гэтых «дзіўных хлопцаў» далей. Гэтая фаза вайны, якая будзе называцца фазай контрнаступлення, будзе дастаткова жорсткай для нас, і, на жаль, мы будзем губляць сваіх людзей… Але нам давядзецца гэтую крывавую фазу вызвалення сваіх тэрыторый у любым выпадку пражыць», — распавёў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930