Знайсці
21.05.2022 / 12:58РусŁacБел

Чыгуначны вакзал у Краматорску быў абстраляны з акупаванай тэрыторыі Данбаса

Экспертыза СБУ паказала, што ракетны абстрэл чыгуначнага вакзала ў Краматорску 8 красавіка зрабілі з акупаванай тэрыторыі Данбаса, заявілі ў ведамстве.

«Дзякуючы шэрагу даследаванняў траекторыі палёту ракеты і аналізу іншых аспектаў удалося высветліць, што ўдар быў зроблены з тэрыторыі Данецкай вобласці, якая яшчэ з 2014 знаходзіцца пад часовай акупацыяй Расеі. Эксперты пацвердзілі, што для абстрэлу ўжылі кіраваную аднаступенчатую цвёрдапаліўную ракету 9М79−1 з зарадам касет — «Точка У», — праінфармавалі ў СБУ.

У Службе бяспекі адзначылі, што некалькі комплексаў з «Точкай У» размешчаныя на акупаваных тэрыторыях Данбаса і выкарыстоўваюцца ўжо 8 гадоў.

У выніку абстрэлу чыгуначнага вакзала ў Краматорску загінуў 61 чалавек, яшчэ 121 атрымаў раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930