Знайсці
21.05.2022 / 15:22РусŁacБел

Расія забараніла ўезд у краіну 963 грамадзянам ЗША, у тым ліку Байдэну і акцёру Фрымену

У ліку грамадзян ЗША, каму цяпер забаронены ўезд у Расію, — амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн і яго сын Хантэр, члены Кангрэса, амерыканскія міністры і прадстаўнікі ВПК, а таксама акцёр Морган Фрымен.

Морган Фрымен. Фота AP

МЗС Расіі апублікаваў спіс амерыканскіх грамадзян, якім забаранілі ўезд у краіну на пастаяннай аснове. У пералік увайшлі 963 чалавекі, у тым ліку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«Расійскія контрсанкцыі носяць вымушаны характар і нацэленыя на тое, каб прымусіць кіруючы амерыканскі рэжым, які спрабуе навязаць астатняму свету неакаланіяльны «светапарадак, заснаваны на правілах», змяніць свае паводзіны, прызнаўшы новыя геапалітычныя рэаліі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сёння РФ забараніла ўезд 26 грамадзянам Канады, уключаючы жонку прэм'ер-міністра Трудо, а таксама камандуючых ВПС, ВМС і сухапутнымі войскамі краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера