Знайсці
21.05.2022 / 22:07РусŁacБел

СМІ: Ва Украіне загінуў пляменнік намесніка міністра абароны РФ

Падчас баявых дзеянняў ва Украіне загінуў ураджэнец Інгушэціі афіцэр Адам Хамхоеў, паведамляе інфармацыйны партал The Magas Times. Па інфармацыі «Фартангі», ён з'яўляецца пляменнікам намесніка міністра абароны РФ Юнус-Бека Еўкурава.

Фота: The Magas Times

The Magas Times паведамляе, што капітан Хамхоеў загінуў у ноч з 20 на 21 траўня. Ён камандаваў дэсантна-штурмавой ротай.

«Адам ‒ ​​выпускнік Разанскага вышэйшага каманднага вучылішча ПДВ, ён праходзіў ваенную службу ў г. Ульянаўск. У войсках ПДВ імя Адама было на слыху, яго ведалі як бліскучага афіцэра і пісьменнага камандзіра. Ён быў у актыве інгушскіх афіцэраў, якія аказвалі дапамогу землякам за межамі рэспублікі», ‒ гаворыцца ў тэлеграм-канале The Magas Times.

Выданне «Фартанга» са спасылкай на крыніцу паведаміла, што загінулы з'яўляецца пляменнікам намесніка міністра абароны РФ Еўкурава.

«Еўкураў яму дапамагаў, будаваў кар'еру. Ён даводзіцца сынам роднай сястры Юнус-Бека Еўкурава, годным быў хлопцам», ‒ распавёў суразмоўца «Фартангі».

У 2019 годзе экс-кіраўнік Інгушэціі Еўкураў стаў намеснікам міністра абароны РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера