Знайсці
22.05.2022 / 18:18

Марыупаль на мяжы эпідэмічнай і экалагічнай катастроф з-за трупнага яду

Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.

Абаронцы Марыюпаля ў падвалах «Азоўсталі». Фота: Дзмітрый Казацкі, АP

Паводле яе слоў, на працягу амаль трох месяцаў акупацыі горада жыхары хавалі забітых родных і суседзяў у дварах каля дамоў, якія знаходзяцца побач з камунікацыямі водазабеспячэння і водаадвядзення.

«Магілы пераважна не вельмі глыбокія — амаль на паверхні. Пасля запуску пашкоджаных сістэм водазабеспячэння вада вылілася на паверхню зямлі і пачала размываць стыхійныя пахаванні. Праз гэта з'явілася высокая пагроза пападання трупных ядаў, бактэрый, мікабактэрый туберкулёзу і іншых узбуджальнікаў хвароб, якія маглі быць у памерлага, у вадаправодную сістэму, падземныя крыніцы і рэкі з морам. Улічваючы, што фільтрацыйныя сістэмы і помпавыя станцыі для перапампоўкі каналізацыйных сцёкаў таксама пашкоджаныя акупантамі, пітная вада змешваецца са сцёкамі з каналізацыі і становіцца непрыдатнай для спажывання», — адзначыла яна.

Акрамя таго, як патлумачыла Дзянісава, расійскія захопнікі ператварылі горад у смеццязборнік, таму што бытавое смецце немагчыма вывезці ўжо два месяцы, яго пачалі выкідваць побач з дамамі.

«Частка смецця затопленая вадой з пашкоджаных труб водазабеспячэння і ад дажджоў, што прыводзіць да росту патагенных бактэрый, якія затым трапляюць у грунтавыя воды, рэкі і мора. Таксама з-за разарваных ракет і авіябомбаў, глеба, падземныя воды ў горадзе забруджаныя хімічнымі рэчывамі і цяжкімі металамі, што прыводзіць да небяспечнага для чалавека і навакольнага асяроддзя назапашвання канцэрагеннага смецця. Гэта пагражае масавымі атручэннямі і эпідэміяй інфекцыйных хвароб сярод марыупальцаў, а наступствы для навакольнага асяроддзя будуць вымярацца гадамі не толькі ва Украіне, але і за яе межамі», — падкрэсліла Дзянісава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31