Знайсці
22.05.2022 / 20:29

YouTube масава вычышчае прарасійскія каналы, што падтрымліваюць вайну

Брытанская газета Guardian паведамляе, што YouTube распачынае «беспрэцэдэнтныя крокі» па ліквідацыі каналаў ды відэа, што парушаюць правілы размяшчэння кантэнту. Як піша газета, платформа выдаліла больш за 70 тысяч відэа і 9000 каналаў, звязаных з вайной ва Украіне, уключна з ролікамі, у якіх вайна называлася «вызваленчай місіяй».

Нягледзячы на тое, што YouTube блакуе пракрамлёўскі кантэнт, што парушае правілы платформы ў дачыненні да буйных падзей, звязаных з гвалтам, ён усё яшчэ не заблакаваны ў Расіі, у адрозненне ад «Фэйсбука» або Instagram. У лютым YouTube выдаліў канал пракрамлёўскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

Але па-ранейшаму існуюць не менш за пяць каналаў, што працягваюць трансляваць праграмы Салаўёва. Guardian піша, што каналы, звязаныя з расійскімі міністэрствамі абароны і замежных спраў, у апошнія месяцы таксама былі часова абмежаваныя ў працы, у прыватнасці ў запампоўцы відэа з апісаннем вайны як «вызваленчай місіі». Дырэктар па прадуктах YouTube Ніл Мохан у інтэрв'ю выданню сказаў, што навінны кантэнт пра канфлікт набраў толькі ў адной Украіне больш за 40 млн праглядаў.

«Першы і, відаць, самы галоўны наш абавязак — пераканацца, што людзі, якія шукаюць інфармацыю пра гэтыя падзеі, могуць атрымаць на YouTube дакладную, якасную і верагодную інфармацыю», — сказаў ён. «Спажыванне каналаў вядомых ньюсмэйкераў на нашай платформе значна ўзрасло — вядома, ва Украіне, але таксама і ў краінах, якія атачаюць Украіну, у Польшчы, а таксама ў самой Расіі», — дадаў прадстаўнік кампаніі.

YouTube не дае спіс выдаленага кантэнту і каналаў, але Мохан сказаў, што большая частка з іх транслявала крамлёўскія наратывы пра ўварванне.

У Расіі ў YouTube прыкладна 90 мільёнаў карыстальнікаў, хоць рэклама на платформе там больш не дазволеная.

На мінулым тыдні міністр лічбавага развіцця Расіі Максут Шадаеў заявіў, што ўлады не будуць блакаваць YouTube, нягледзячы на спрэчкі адносна кантэнту, у выніку якіх платформа была аштрафаваная ў расійскім судзе за адмову выдаляць забароненыя ўладамі РФ відэа. Шадаеў адзначыў, што блакаванне самай папулярнай у Расіі сацыяльнай платформы негатыўна адабʼецца на карыстальніках. «Мы не плануем закрываць YouTube», — сказаў міністр.

YouTube таксама ўвёў сусветную забарону на каналы, звязаныя з расійскімі дзяржаўнымі СМІ, уключна з Russia Today і Sputnik.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31