Знайсці
23.05.2022 / 10:52РусŁacБел

Ва Украіне назвалі небыліцамі словы пра заход дыверсійных груп на тэрыторыю Беларусі

Расіяне заклікалі кіраўніцтва Беларусі ўключыцца хаця б у слоўную гульню супраць Украіны і распавядаць небыліцы пра тое, што ўкраінцы нібыта збіраюцца рабіць на тэрыторыі Беларусі.

Вадзім Дзенісенка. Фота «Укрінфарм»

Такое меркаванне ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў выказаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка, піша «Укрінфарм».

«Цяпер ёсць заявы аднаго з вайсковых кіраўнікоў Беларусі аб тым, што ўкраінцы нібыта пачынаюць пераходзіць на тэрыторыю Беларусі і што нібыта на тэрыторыі Беларусі ўкраінцы ўладкоўваюць нейкія засады, нешта мінуюць і гэтак далей. Гэта значыць, расіяне, мяркуючы па ўсім, папрасілі кіраўніцтва Беларусі ўключыцца ў слоўную, як мінімум, гульню супраць Украіны і пачаць распавядаць небыліцы пра тое, як украінцы збіраюцца нешта там рабіць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Дзенісенка.

Паводле яго слоў, цяпер ёсць разуменне, што гэта робіцца спецыяльна для таго, каб максімальна адцягнуць свае сілы, каб украінцы вымушаныя былі канцэнтраваць свае сілы на мяжы з Беларуссю, і каб паменшыць магчымасці перакідваць свае войскі на ўсход і поўдзень Украіны.

Баявыя дзеянні, то, як праінфармаваў дарадца міністра, цяпер канцэнтруюцца перш за ўсё на Луганскім кірунку — гэта Севераданецк і Лісічанск.

Напярэдадні дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ўкраінскія дыверсійна-разведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі.

«Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў дзяржаўнай мяжы ўздоўж украінскай мяжы, уздоўж нашых паўднёвых рубяжоў, мінаванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянне дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Глядзіце таксама:

Вальфовіч заявіў, што ўкраінскія дыверсійна-выведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера