Знайсці
23.05.2022 / 11:34РусŁacБел

«Інфаспецназаўка» спыніла на ТБ сацыяльную рэкламу супраць гвалту над дзецьмі, бо ролік фінансаваў USAID

«Інфаспецназаўка» Вольга Бондарава звярнулася ў Белтэлекам з патрабаваннем прыбраць сацыяльную рэкламу і адправіла туды калектыўны зварот, бо ў роліку была пазначаная амерыканская арганізацыя USAID, якая і фінансавала яго паказ, піша Hrodna.Life.

Бондарава напісала, што на тэлеканале «Яснае TV» «актыўна дэманструецца рэклама экстрэмісцкай арганізацыі USAID, якая была з ганьбай выгнаная з Беларусі за ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту».

У Белтэлекаме ёй паведамілі, што сацыяльная рэклама, якая заклікала да супрацьдзеяння гвалту над дзецьмі, транслявалася на тэлеканале «ЯСНАе TV» з 2019 года «выключна з мэтай папярэджання і прадухілення выпадкаў гвалту над дзецьмі».

«Улічваючы калектыўны зварот і той факт, што некаторыя міжнародныя сацыяльныя праекты, згаданыя ў рэкламным роліку, закрытыя, трансляцыя гэтай сацыяльнай рэкламы ў эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» спыненая», — напісалі Бондаравай у адказ на зварот.

Нядаўна праз данос аматаркі «рускага свету» Бондаравай у Гродне была закрытая выстава скульптуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера