Знайсці
23.05.2022 / 15:21РусŁacБел

У акупаванай Херсонскай вобласці ўводзіцца бівалютная зона

У акупаванай Херсонскай вобласці з сённяшняга дня ўводзіцца бівалютная зона, расійскі рубель будзе хадзіць разам з грыўняй, заявіў кіраўнік акупацыйнай ваенна-цывільнай адміністрацыі Уладзімір Сальда.

«Сёння будзе выдадзены ўказ, які фармалізуе ўвядзенне на тэрыторыі Херсонскай вобласці бівалютнага абарачэння. Гэта значыць, што ўсе, хто гандлюе, спачатку маюць права, а потым будуць абавязаныя выстаўляць цэннікі ў дзвюх валютах: грыўні і расійскім рублі», — сказаў Сальда.

Курс будзе ўстаноўлены на ўзроўні 2 рублі за 1 грыўню, паведаміў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі ў телеграм-канале. Гэта прыкладна адпавядае курсу рубля да грыўні, які ўсталяваў Цэнтрабанк Расіі.

Сальда таксама абвясціў, што ў Херсоне ў найбліжэйшы час адкрыецца першае аддзяленне аднаго з расійскіх банкаў, які пачне прымаць заяўкі на адкрыццё рахункаў. Сальда быў мэрам Херсона тры тэрміны запар з 2002 па 2012 гады.

Раней кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што і Херсонская, і Запарожская вобласці будуць «разам з Крымам у межах адной дзяржавы». А расійскі віцэ-прэм'ер Марат Хуснулін казаў, што Херсон зойме «годнае месца ў расійскай сям'і», паведамляе «Бі-бі-сі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930