Знайсці
23.05.2022 / 16:03

Апошнія званкі — 30 мая, выпускныя — 10 чэрвеня

У правядзенні выпускных экзаменаў у школах у гэтым годзе нічога не змяняецца, а выпускныя вечары ўсё гэтак жа забаронена праводзіць дзе-небудзь, акрамя школ, пры гэтым яны не абыдуцца без напамінаў пра Год гістарычнай памяці.

На прэс-канферэнцыі ў панядзелак прадстаўнікі Міністэрства адукацыі распавялі пра тое, калі і як пройдуць апошнія званкі, экзамены і выпускныя ў Беларусі, піша Zerkalo.io.

Апошні званок

Ва ўсіх школах краіны ён прызначаны на панядзелак, 30 мая. Пры гэтым 27 мая ў Маладзечне пройдзе Рэспубліканскі апошні званок, на які збяруць 1,5 тысячы юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў. Выпускнікі пройдуць калонай па горадзе, ускладуць кветкі да манумента Перамогі, затым у Лядовым палацы адбудзецца цырымонія ўзнагароджання найлепшых выпускнікоў і «моладзевая дыскатэка з удзелам папулярных выканаўцаў», расказала кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык.

Выпускныя іспыты

Сёлета і форма правядзення іспытаў, і іх спіс яшчэ застаюцца такімі ж, як раней. Пройдуць яны з 1 па 9 чэрвеня.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць рускую і беларускую мовы ў форме дыктоўкі (працягласць экзамену — гадзіна) і кантрольную працу па матэматыцы (працягласць — чатыры гадзіны). Экзамены пройдуць 2, 7 і 9 чэрвеня.

Адзінаццацікласнікі здаюць чатыры экзамены: гэта беларуская ці руская мова (па выбары) у форме пераказу, кантрольная работа па матэматыцы, вусныя экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове. На пераказ даецца чатыры гадзіны, на кантрольную — пяць, на падрыхтоўку адказу па білеце — 30 хвілін. Пісьмовыя экзамены будуць праходзіць 1, 3 альбо 6 чэрвеня.

Як і раней, заданні пісьмовых экзаменаў абвесцяць па тэлебачанні. У адзін дзень можа быць толькі адзін іспыт.

Выпускныя вечары

Яны прызначаныя ва ўсёй краіне на адзін дзень — 10 чэрвеня. Праводзіць святкаванне, паведаміла Ларыса Емяльянчык, па-ранейшаму можна толькі ва ўстановах адукацыі, у выключных выпадках — ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або ўстановах культуры. У названых рамках час і месца правядзення свята вызначае кіраўніцтва школы з бацькоўскім камітэтам па ўзгадненні з мясцовымі выканкамамі.

— Мы не вітаем правядзенне школьнага мерапрыемства дзе-небудзь у рэстаране, аграсядзібе і іншых месцах. Загадам выразна сказана аб месцы правядзення выпускнога вечара. Гэтая ўстанова адукацыі, — падкрэсліла кансультант Міністэрства.

Гаворка ідзе пра сакавіцкі загад ведамства, дзе ўжо прапісаныя ўсе пытанні правядзення выпускных.

— Рэгламентаваны і змест сцэнарыяў выпускных вечароў, апошняга званка, якія павінны ў абавязковым парадку ўключаць і мерапрыемствы, прысвечаныя году гістарычнай памяці, — распавяла Емяльянчык.

У дзень апошніх званкоў і выпускных вечароў практычна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі забаронены продаж алкаголю. Абмежаванні ўводзяцца з 8.00 30 мая да 8.00 31мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня. Але забарона не поўная — можна купіць алкаголь на разліў у кавярнях, сталовых, рэстаранах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31