Знайсці
23.05.2022 / 16:46РусŁacБел

Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увайшоў у сотню найбольш уплывовых людзей свету 2022 года па версіі часопіса Time. Калонку пра яго рэдакцыя часопіса папрасіла напісаць найвядомейшага з апанентаў Пуціна, расійскага палітвязня Аляксея Навальнага. 

Магчыма, сапраўдная місія Уладзіміра Пуціна заключаецца ў тым, каб даваць урокі. Усім — ад сусветных лідараў і экспертаў да звычайных людзей. Ён асабліва добра справіўся з гэтым у 2022 годзе.

Ён яшчэ раз нагадаў нам, што шлях, які пачынаецца з «маленькай фальсіфікацыі выбараў», заўсёды заканчваецца дыктатурай. Дыктатура заўсёды вядзе да вайны. Гэта ўрок, які мы не павінны былі забываць.

Сусветныя лідары гадамі крывадушна казалі пра «прагматычны падыход» і перавагу міжнароднага гандлю. Пры гэтым яны дазволілі сабе атрымаць выгаду з расійскіх нафты і газу, у той час як улада Пуціна ўзмацнілася. Пасля санкцый і ваеннай ды эканамічнай дапамогі гэтая вайна будзе каштаваць у сотні разоў даражэй, чым тыя выгадныя нафтагазавыя кантракты, падпісанне якіх раней святкавалася шампанскім. 

Пуцін нагадаў нам усім пра «качыны тэст»: калі нешта падобнае на качку, плавае, як качка і крычыць, як качка, то гэта, напэўна, качка.

І ў гэтым выпадку варта ўжыць тую ж логіку: калі хтосьці знішчае незалежныя СМІ, арганізуе палітычныя забойствы і прытрымліваецца сваіх імперскіх памылак, то ён вар'ят, здольны выклікаць крывавую бойню ў цэнтры Еўропы ў ХХІ стагоддзі. І вы сапраўды не павінны прымаць яго на міжнародных форумах.

Цяпер Пуцін таксама дае ўрок аб тым, як звесці на нішто эканамічныя выгады, дасягнутыя краінай на працягу 20 гадоў.

Аднак адказ на галоўнае пытанне, якое ён ставіць — як спыніць злога вар'ята з арміяй, ядзернай зброяй і сяброўствам у Радзе Бяспекі ААН — яшчэ не вырашанае. І мы тыя, хто павінен знайсці гэты адказ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930