Знайсці
23.05.2022 / 17:32РусŁacБел

У свеце працягвае шырыцца новы гепатыт невядомага паходжання: якія сімптомы не варта ігнараваць? 

У свеце працягваюць рэгістраваць выпадкі новага невядомага гепатыту, прычыны ўзнікнення якога да канца не вывучаныя. Найбольш уразлівымі для новай хваробы апынуліся дзеці ва ўзросце ад аднаго месяца да 16 гадоў, некаторыя з іх займелі патрэбу ў перасадцы пячонкі.

Па стане на 17 мая ў свеце былі зарэгістраваныя 522 выпадкі захворвання на востры гепатыт невядомага паходжання, і колькасць выпадкаў, паводле звестак СААЗ, мае тэндэнцыю да росту.

Цяпер лекары не могуць даць адназначнага адказу аб прычынах узнікнення захворвання, аднак пакуль вядома, што вірусы гепатыту A, B, C, E і D не звязаныя з новай хваробай. Таксама не ўплывае на ўзнікненне хваробы і фактар міжнародных паездак ды кантакты людзей з розных краін. 

Пакуль што асноўная парада для бацькоў — уважліва сачыць за здароўем дзяцей і звяртацца па дапамогу, калі з'явіліся прыкметы паражэння пячонкі: мача стала цёмнай; кал набыў светлы колер; чэшацца скура; з'явілася жаўтуха; баліць жывот; дзіця стомленае; дзіця страціла апетыт; паднялася тэмпература. 

Увогуле ж сёння гепатыты паддаюцца лячэнню і не ўяўляюць пагрозы жыццю, калі своечасова звярнуцца да лекараў.

Чытайце таксама:

У дзяцей у 12 краінах зафіксавалі гепатыт невядомага паходжання. Адно дзіця памерла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера